Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

8 сентября 2021

Асветнікі зямлі беларускай

Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” прайшла гадзіна ведаў “Асветнікі зямлі беларускай”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Геранёнскай сярэдняй школы. 

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар рассказала прысутным пра гісторыю свята, якое  адзначаецца ў першую нядзелю верасня і праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, пазнаёміла з матэрыяламі выставы “Свята пісьменнасці, свята друку”. У бягучым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў г. Капыль Мінскай вобласці.

Падчас гадзіны ведаў удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю ўзнікнення кніг, пра станаўленне і развіццё кнігадрукавання, пра асоб, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускага пісьменства.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролікі пра асветнікаў беларускага народа Францыска Скарыну і Еўфрасінню Полацкую.