Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

27 ноября 2019

Для тых, хто не лічыць гады

На мінулым тыдні завяршыўся раённы конкурс на лепшае мерапрыемства для пажылых людзей “Для тых, хто не лічыць гады”. Конкурс праходзіў сярод аддзелаў і сектараў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. 

21 і 24 лістапада ў рамках конкурсу ў сектарах культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Морына і Лелюкі для пажылых жыхароў аграгарадкоў адбыліся забаўляльная праграма “Вясковая ідылія” і вечар адпачынку “Нам года – не беда”. На мерапрыемствах пажылыя людзі прымалі ўдзел у цікавых конкурсах, слухалі прыгожыя песні ў выкананні ўдзельнікаў калектываў аматарскай творчасці, танцавалі,  добра адпачывалі і выдатна бавілі вольны час. 

На працягу жніўня-кастрычніка мерапрыемствы у рамках конкурсу адбыліся ў г.Іўе, г.п.Юрацішкі, аграгарадках раёна і в.Бакшты. Журы застаецца падвесці вынікі конкурсу, вызначыць і ўзнагародзіць пераможцаў.