Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

27 июля 2020

Фэст “У гасцях у Юраты”

25 ліпеня 2020г.  сваё 500-годдзе  шырока і прыгожа адсвяткаваў  адзін з самых вялікіх населеных пунктаў Іўеўшчыны, былы цэнтр Юрацішкаўскага раёна гарадскі пасёлак Юрацішкі. Адкрылася свята танцавальна-музычнай кампазіцыяй “Крыніцы”, а затым падчас  тэатралізаванага  пралога “Юрацішкі ў гісторыі і легендах” удзельнікі тэатралізаванага дзейства  пазнаёмілі прысутных з асобнымі старонкамі сівой даўніны пасёлка. 

Вядомы Юрацішкі з пачатку XVI стагоддзя, як уласнасць Гаштольдаў, якая перайшла ў якасці пасагу ад князёў Гальшанскіх. Юрацішкі мелі статус мястэчка. Каля 1520 года будучы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд пабудаваў у Юрацішках царкву, якая была асвенчана ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Паведамленне аб узвядзенні  храма, які і зараз акармляе духоўна  праваслаўных вернікаў рэгіёну, і стала першым напамінаннем аб Юрацішках у пісьмовых крыніцах. Урачыстае шэсце прайшло ад будынка сельвыканкама да месца правядзення свята ў пасялковым парку. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў. 
Святкаваць разам з жыхарамі аднаго з найвялікшых населеных пункта раёна прыехалі: старшыня Іўеўскага райвыканкама  Аляксандр Іванавіч Булак, намеснік старшыні райвыканкама  Іна Васільеўна Тарасава,  былы старшыня Іўеўскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Уладзіміравіч Дуніч, кіраўнікі служб і аддзелаў райвыканкама, былыя старшыні  мясцовых калгаса і пассавета, іншыя ганаровыя госці.  Старшыня райвыканкама і ганаровыя госці ў сваіх выступленнях пажадалі пасёлку і яго людзям здароўя і дабрабыту, годнага жыцця пад мірным небам Беларусі. 
    
Якое ж свята без добрай песні?! І яе ёсць каму спяваць!  Выступілі на юбілейнай урачыстасці: ансамбль “Варажэя” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі,  творчыя калектывы і салісты ўсіх устаноў культуры раёна, артысты творчага калектыва “Ліда-мюзікл” з горада Ліда, народны ансамбль “Вечарынка” Карэлічскага раёна. 
   
Працавалі гульнёвыя атракцыёны для дзяцей, выставы: кніг “Іўеўская зямля: сузор’ё народаў, рэлігій, культур”; народнай творчасці , сувенірнай прадукцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, гандлёвыя палаткі і пляцоўкі.