Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

10 сентября 2019

Кніжная выстава «Восень пад кніжным парасонам»

Восеньскай пары прысвячаюць свае творы пісьменнікі, паэты, мастакі і музыкі. Восень любяць і супрацоўнікі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі. Бібліятэкары прэзентуюць сваім чытачам кніжную выставу «Восень пад кніжным парасонам», на якой прадстаўлена літаратура на любы густ і для любога чытацкага ўзросту. 

Юных чытачоў чакаюць кнігі і часопісы пра восеньскія змены ў прыродзе, пра жыццё жывёл. Чытаючы гэтыя творы, можна навучыцца складаць гербарый і майстраваць вырабы з прыродных матэрыялаў.

Яркія, маляўнічыя кнігі так і просяцца ў рукі чытачоў. Пачытайце! Прыгажосць восені лашчыць вочы і душу. Яе зачараванне запомніцца надоўга. Адчуць восеньскі настрой дапаможа гэтая выстава.