Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 августа 2019

Свята беларускай кухні “Моц смаку”

У тым, што стравы традыцыйнай беларускай кухні самыя апетытныя і карысныя змаглі  пераканацца госці свята “Моц смаку”, якое было праведзена 10 жніўня 2019 года  сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі. 

У праграме мерапрыемства адбыліся: музычна-танцавальная замалёўка “Сёння ў нашай хаце свята”; рэгіянальны конкурс на лепшае традыцыйнае блюда “Кухня беларуская”; віктарына “Абрадавая ежа беларусаў”; канцэрты калектываў аматарскай творчасці дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і Карэліцкага раёна; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі і майстар-клас па кулінарыі, беспройгрышная латарэя і частаванне стравамі беларускай традыцыйнай кухні.

У рэгіянальным конкурсе на лепшае трыдыцыйнае блюда “Кухня беларуская” на суд журы былі прадстаўленыя разнастайныя стравы: бульбяная дранка, рыбная юшка, налівайка, дранікі, бліны з мачанкай, зацірка, яблычны кісель, бярозавы сок, запечаная палядвіца, соляныя грыбы, квашаная капуста, печаная рыба,бліны з тварогом і аладкі з кабачкоў, розныя напоі з садавіны і агародніны. Па выніках конкурсу дыпломы і прызы ў намінацыях атрымалі: 
Жанна Хадарцэвіч з аг.Лаздуны1(“Бульбачка Смятанаўна”); 
Генадзь Рынгель (аг.Дайліды, “Смачна есці”);
Святлана Варанюк (в. Бакшты, “Самае арыгінальнае блюда”);       
Вера Чурэйна (аг.Лелюкі, “Традыцыйнае блюда Іўеўшчыны”);
Таісія Гудзень (аг.Морына, “Блюда па старадаўняму рэцэпту”);
Вольга Аўдзевіч (г.Іўе, “Моц смаку 2019”).

У вячэрні час для дарослых у памяшканні сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі праведзена начная пенна-лазерная шоу праграма.