Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

27 ноября 2019

Творчыя калектывы і майстры народнай творчасці Іўеўскага раёна на абласным свяце “Дажынкі – 2019”

23 лістапада 2019 г. у абласным свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2019” у г. Смаргонь прынялі ўдзел вядучыя творчыя калектывы і майстры народнай творчасці Іўеўскага раёна.

У горадзе майстроў працавалі майстры па саломапляценні, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ірына Смірнова, Юзэфа Старасціна, Вера Чурейно. На канцэртных пляцоўках адбыліся канцэрты вядучых творчых калектываў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”: народнага ансамбля народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш”, народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”, вакальнага ансамбля “Варажэя”. На гульнёвай пляцоўцы цікавую, вясёлую і займальную сюжэтна-гульнёвую праграму для дзяцей правёў народны тэатр гульні “Зялёны фургон” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.